Анджэй Дуда. Фота: Paul Ellis-Pool / Getty Images

Анджэй Дуда. Фота: Paul Ellis-Pool / Getty Images

Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Пентагоне паведамляе, што ЗША папрасілі Польшчу растлумачыць заяву аб спыненні падтрымкі Украіны.

Польшча па-ранейшаму гатовая падтрымаць Украіну, але канкрэтная пазіцыя афіцыйнай Варшавы незразумелая, кажа крыніца агенцтва. Да расколу ў адзінстве кааліцыі рознагалоссі Польшчы і Украіны пакуль не прывялі.

Польскія дыпламаты ў прыватным парадку запэўнілі замежных калегаў, што вайсковая падтрымка Украіны, хай і ў меншых маштабах, працягнецца.

Крыніца Bloomberg мяркуе, што адмова Польшчы ад падтрымкі можа пагібельна паўплываць на ваенныя дзеянні ва Украіне, бо можа падарваць адзінства NATO.

Нагадаем, што нядаўна прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што цяпер яго краіна не перадае зброі Украіне, бо занятая ўзбраеннем уласнай арміі.

Заява Маравецкага прыцягнула шырокую ўвагу СМІ на фоне рознагалосся Кіева і Варшавы наконт экспарту ўкраінскага збожжа.

Пазней прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што нядаўнія словы прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага былі «інтэрпрэтаваныя найгоршым чынам».

Польшча з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну аказала Кіеву вайсковую дапамогу на суму большую за тры мільярды еўра.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
6