Здымак ілюстрацыйны. Фота: South Korean Defense Ministry via Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: South Korean Defense Ministry via Getty Images

Крыніцы амерыканскага тэлеканала не ўдакладнілі, калі менавіта Украіна атрымае ATACMS ці калі ЗША публічна абвесцяць пра сваё рашэнне перадаць гэтыя ракеты.

Са слоў суразмоўцы NBC у Кангрэсе, амерыканскія чыноўнікі дагэтуль абмяркоўваюць тып і колькасць ракет, якія будуць адпраўленыя ва Украіну, дадаўшы, што краіны Усходняй Еўропы ўжо перадалі Кіеву значную частку сваіх запасаў узбраення.

Як вядома, Кіеў даўно просіць ЗША пра ракеты ATACMS, што дазволіла б Украіне наносіць удары на вялікую глыбіню ў расійскі тыл. Гэтыя патрэбы ўжо часткова закрылі брытана-французскія Storm Shadow/SCALP, але ЗША не спяшаліся з рашэннем услед за Брытаніяй і Францыяй.

Амерыканскі аператыўна-тактычны ракетны комплекс ATACMS прызначаны для паражэння кропкавых наземных мэтаў, такіх як камандныя пункты, пускавыя ўстаноўкі ракет, аб'екты СПА, вузлы сувязі і склады, размешчаныя ў глыбіні абароны праціўніка.

Комплекс складаецца з аператыўна-тактычнай балістычнай ракеты MGM-140B з максімальнай далёкасцю пуску каля 300 кіламетраў у залежнасці ад мадыфікацыі.

Украіна можа выкарыстоўваць ATACMS з пускавых установак HIMARS і M270, якія ўжо знаходзяцца на ўзбраенні Узброеных сіл Украіны. 

Чытайце таксама:

Украіна не атрымае знішчальнікаў F-16 гэтай восенню ці зімой

Apache, Abrams, HIMARS і г. д. Мінабароны Польшчы плануе сур'ёзнае ўмацаванне мяжы з Беларуссю і закрыццё «Брэсцкай брамы»

Урад Германіі плануе даць Украіне дальнабойныя ракеты Taurus — СМІ

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0