— Сапраўды, 18 жніўня быў такі выклік. Прыкладна ў 23 гадзіны ў экстранную службу паступіў зварот аб змяі ў кватэры на 9-м паверсе па вуліцы Тэльмана, — распавялі падрабязнасці выданню «Белка» ў МНС. — Паводле нашай інфармацыі, рэптылія аказалася хатняй гадаванкай, якая ўцякла і прабралася ў чужую кватэру па агульных камунікацыях. На наступны дзень яе перадалі гаспадарам.

Няпрошаная госця аказалася каралеўскай каліфарнійскай змяёй. Яна не ядавітая і бяспечная.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
3