Ілюстрацыйны здымак. Фота: РУП «Гроднаэнерга»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: РУП «Гроднаэнерга»

Паводле інфармацыі крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, на прадпрыемства нядаўна быў спушчаны спіс з больш як 20 прозвішчамі людзей, якія найбліжэйшым часам мусяць быць звольненыя з працы.

«Людзей са спіса выклікае да сабе начальства, дзе разам з мясцовым кадэбэшнікам даводзіць да ведама, што «вам трэба вызваліць месца». Канкрэтных тэрмінаў не называюць, але раяць не зацягваць гэтага працэсу», — кажа суразмоўца.

Паводле яго слоў, людзей са спіса «просяць» звольніцца, не зважаючы на тэрмін да заканчэння кантракта і досвед працы на прадпрыемстве.

«Прафесійныя якасці таксама не маюць ніякага значэння. Дайшло да таго, што звальненне аднаго чалавека вымушана адклала само кіраўніцтва, бо замяніць яго няма каму. Але гэта не азначае, што яго пакінуць. Спачатку сказалі не зацягваць са звальненнем, а потым паведамілі, што можна не спяшацца», — кажа суразмовец.

«Звольніцца прапануюць на пагадненне бакоў. Наколькі я ведаю, ніхто асабліва не пярэчыць і не намагаецца трымацца за месца, бо гэта відавочна не мае сэнсу. Калі ад «нядобранадзейнага» супрацоўніка трэба пазбавіцца, то яны знойдуць, як гэта зрабіць», — упэўнены суразмоўца.

Што тычыцца «нядобранадзейнасці», то, паводле слоў суразмоўцы, з часам для таго, каб трапіць у такі спіс, трэба ўсё менш падстаў.

«У нас гэта ўжо не першая хваля звальненняў за падзеі 2020 года. Але калі спачатку звальнялі толькі самых актыўных, хто меў штрафы за ўдзел у акцыях ці за рэпосты, то цяпер капаюць глыбей. Цяпер выглядае, што ім дастаткова таго, што чалавек пакідаў свае подпісы за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

Таксама не выключаю, што частка людзей магла патрапіць у спіс праз карты паляка. Не ўсе гатовыя ад іх адмовіцца, бо людзі разумеюць, што яна яшчэ можа спатрэбіцца ў жыцці», — кажа суразмоўца.

Чытайце таксама:

Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу

Сталі вядомыя маштабы аблавы на «Белгіпразем». Пакараныя і звольненыя не менш за дзесяць супрацоўнікаў

Галоўным дырыжорам мінскага Опернага стаў расіянін. Сваіх пазвальнялі за палітыку

Улады прызналі дэфіцыт працаўнікоў у Беларусі і знайшлі рашэнне

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
52