Па інфармацыі «Нашай Нівы», будынак былога аддзялення афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра (гэта значыць прэзідэнцкай бальніцы), шыкоўная рэканструкцыя якога цяпер завяршаецца, — гэта ў задуме рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу. Такую новую пасаду Аляксандр Лукашэнка прапісаў у Канстытуцыі ў 2022 годзе. Уладальнік гэтай пасады мае паўнамоцтвы кантраляваць прэзідэнта краіны, што дало падставы меркаваць, што яна задуманая пад самога Лукашэнку на перыяд, калі ён пастарэе і захоча перадаць уладу падкантрольнаму сабе пераемніку.

Відавочна, што Лукашэнку далажылі пра публікацыі незалежных медыя, і выхад на свет таямніц яго зачапіў, бо ў сваім выступленні перад удзельнікамі нарады па адукацыі ён адмыслова звярнуўся да гэтай тэмы, адзначыўшы, што ў краіне, маўляў, пачынаецца электаральная кампанія, таму варожыя сілы актывізаваліся і спрабуюць укусіць у тым ліку і яго, хоць ён, маўляў, у дэпутаты і не ідзе.

Паводле версіі Лукашэнкі, стары будынак, як ён сцвярджае, «рэабілітацыйнага» аддзялення бальніцы ягонае Упраўленне справамі адрамантавала, і ён даручыў

«на другіх паверхах усе фонды, якія мы закрылі, сабачак лячылі, катоў, дабрачынныя і гэтак далей сабраць пад адзін дах».

Што пад гэтым маецца на ўвазе, сказаць складана, а ў падрабязнасці Лукашэнка не ўдаваўся, таму апраўданне атрымалася не вельмі пераканаўчым. 

Замест падрабязнасцяў ён кінуўся ў агульнапалітычныя разважанні: рэзідэнцый, маўляў, у яго і без таго хапае, і яму без розніцы, дзе працаваць, «Караніка адсюль ці адтуль знайду імгненна, кнопку націснуўшы». 

А паведамляюць пра гэта, маўляў, каб «мачануць», згадаўшы пра ёршыкі па 600 рублёў, якіх нібыта няма і быць не можа. Затое «ідзе накат, і выбіраюць цэнтральных людзей, на каго націснуць і па кім ударыць». 

Лукашэнка заклікаў «даносіць гэта да людзей і ім тлумачыць», бо «на кожнага, хто так ці іначай патрыёт, ужо рыхтуецца інфармацыйная атака». А каб не апраўдвацца за ёршыкі, трэба «працаваць не аглядаючыся і рабіць канкрэтныя справы».

Чытайце таксама:

«Ад гэтай практыкі адыходзіць не трэба». Лукашэнка прыхільна выказаўся пра паборы з бацькоў школьнікаў

Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі

У цэнтры Мінска пабудаваная рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу? Там ён зможа не толькі працаваць і жыць, але і лячыцца

Клас
9
Панылы сорам
16
Ха-ха
78
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
15