Сяргей Пархоменка (Сярога)

Сяргей Пархоменка (Сярога)

Вёска Ала была спаленая разам з людзьмі 14 студзеня 1944 года. Тут было загублена 1758 жыццяў, уключаючы 950 дзяцей. У 2024-м споўніцца 80 гадоў з дня гэтай трагедыі, і да гэтай даты спявак Сярога, які пасля 2020 года стаў на пазіцыі выразнай і ўсебаковай падтрымкі рэжыму Лукашэнкі, напісаў адмысловую песню.

Прытым ён сам не хавае таго, што ягоная песня з'явілася не так сабе, а ў працэсе ідэалагічнага змагання, бо, маўляў, «сёння з дапамогай інструментаў прапаганды з боку іншых дзяржаў спрабуюць перапраграмаваць свядомасць людзей», і ягоная песня — «адна з формаў абароны гістарычнай праўды». 

«Каб у свядомасць урэзаўся нейкі вобраз, які будзе лячыць чалавека, які будзе цверазіць чалавека, які будзе накіроўваць чалавека, патрэбна нейкая культурная форма. Фільм, верш, песня», — падкрэсліў Пархоменка.

Кампазіцыя, як мяркуецца, будзе выканана ў сольным і харавым варыянтах, а выконваць яе будуць дзеці.

«Вот и лес, и опушка, а за ней деревушка… слышны крики и стоны людей…», — цытуюцца радкі з гэтай песні.

Эксплуатацыя тэмы Другой сусветнай вайны заўсёды была характэрная для рэжыму Лукашэнкі, а ў апошнія тры гады яна ўвогуле стала ідэалагічным мэйнстрымам. Пастаянна крывадушна нагадваючы пра страты таго часу і замоўчваючы нязручныя для сябе аспекты, а нярэдка ідучы і на прамыя скажэнні ды фальсіфікацыі, лукашысцкія ідэолагі праводзяць зусім не адпаведныя рэчаіснасці паралелі з сучаснасцю.

Праз гэта яны імкнуцца дэманізаваць як сучасны заходні свет, так і ўнутраную нацыянальную апазіцыю, якую хлусліва і беспадстаўна прадстаўляюць як прадаўжальнікаў традыцый нямецкага нацызму. Адначасова тым самым як у сваіх вачах, так і ў вачах свету лукашысты імкнуцца апраўдаць сваю ўласную сённяшнюю бесчалавечнасць і злачыннасць. Новы твор Сяргея Пархоменкі цалкам укладаецца ў агульную ідэалагічную канву прыхільнікаў рэжыму. 

Чытайце таксама:

Беларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?

«Гэта адна з самых свабодных тэрыторый і адна з самых справядлівых». Спявак Сярога расказаў, чаму вярнуўся ў Беларусь

Рэпер Сярога наведаў Мінскае сувораўскае вучылішча і пахваліў СССР

Саша і Сярога: чаму рэпер Пархоменка фанацее ад Лукашэнкі? ВІДЭА

Рэпер Сярога назваў Сталіна «вялікім гуманістам»

Рэпер Сярога: Лукашэнка — захавальнік балансу. У Беларусі — чыста, спакойна, пануе мір, там шмат людзей са шчаслівымі тварамі

Клас
0
Панылы сорам
25
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10