Фота: скрын з відэа

Фота: скрын з відэа

У роліку бачна, як жанчына хаваецца ад аленя за сасной, а той падымаецца на заднія ногі і спрабуе падысці да яе. Жанчына тым часам вядзе сябе смела і спрабуе адагнаць ад сябе жывёлу з дапамогай палкі і крыкаў. Яна кажа жывёле «я табе не дзяўчынка» — маўляў, алень пераблытаў яе з самкай-аляніхай.

Гэтую сцэну здымае знаёмы жанчыны. Яна просіць яго падагнаць бліжэй машыну — маўляў, інакш ад аленя не пазбавіцца.

У каментарах да роліка аб’явіўся гаспадар жывёлы. Ён патлумачыў, што алень ручны і жыве ў яго ўжо чатыры гады, імя жывёлы — Фёдар. Алень прышчэплены ад шаленства, а ў відэа ён б’ецца, бо баіцца рэзкіх рухаў — верагодна, Фёдара якраз перапужалі паводзіны жанчыны, якая спрабавала прагнаць яго палкай.

Гаспадар удакладняе, што ўсё адбываецца ля хутара Козлікі. Гаворка пра аднайменную вёску ў Валожынскім раёне, зусім недалёка ад Налібоцкай пушчы.

На старонцы ў гаспадара аленя ёсць мілае відэа, як кот лашчыцца да Фёдара.

Пранк на мінскім вакзале парваў тыкток — хлопец прыйшоў на цягнік з гіганцкім квітком

«Палешукі сталі Хобсамі». Як беларусы адсылаюць сваё ДНК у Амерыку і шукаюць продкаў па тэстах 

«Ты нібыта ў гатэльным нумары, але ў той жа час як і на прыродзе». Беларусы расказалі, як гэта — падарожнічаць па краіне аўтадомам

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?