Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны

Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны

У Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі чакаюць, што Расія зімой будзе наносіць ракетныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны, як і летась, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на разведку Вялікабрытаніі.

У брытанскай разведцы нагадалі, што Расія атакавала ўкраінскую энергетычную інфраструктуру з кастрычніка 2022 года па сакавік 2023 года. Для ўдараў РФ у асноўным выкарыстоўвала ракеты Х-101 (AS-23 KODIAK), якія запускала стратэгічная авіяцыя з расійскай тэрыторыі.

У ведамстве, спасылаючыся на даныя з адкрытых крыніц, падкрэслілі, што з красавіка 2023 года Расія стала менш расходаваць крылатых ракет паветранага пуску, у той час як расійскія лідары падкрэслілі намаганні, накіраваныя на павелічэнне тэмпаў вытворчасці такога ўзбраення.

«Таму Расія, верагодна, здольная стварыць значныя запасы крылатых ракет паветранага пуску. Існуе рэальная магчымасць таго, што Расія зноў будзе выкарыстоўваць гэтую зброю супраць украінскіх інфраструктурных аб'ектаў зімой», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3