Фота: Imantsu / Getty Images

Фота: Imantsu / Getty Images

Згодна з зацверджанымі 14 верасня папраўкамі, расіяне, якія не здалі іспытаў па латышскай мове, атрымліваюць яшчэ два гады на навучанне і праходжанне паўторнай праверкі. Гэта тычыцца і тых, хто праваліў іспыты, і тых, хто нават не спрабаваў іх здаваць. Гаворка ідзе пра прыкладна дзесяць тысяч чалавек.

На працягу гэтых двух гадоў яны могуць разлічваць на ўсе сацыяльныя гарантыі і медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме.

Рэзанансныя правілы, паводле якіх грамадзян Расіі маглі выдварыць з Латвіі, былі прынятыя латвійскім парламентам у верасні мінулага года. Фармальная прычына — інтэграцыя грамадзян Расіі ў латвійскае грамадства. Асабліва на гэтай інтэграцыі настойвалі нацыянальныя партыі, якія выпалі са складу ўрада каля месяца таму.

Папраўкі тычацца выключна былых грамадзян і неграмадзян Латвіі, якія атрымалі расійскія пашпарты пасля верасня 2003 года. Гэтыя новыя грамадзяне Расіі жывуць у Латвіі на падставе пастаянных дазволаў на жыхарства. Аднак для атрымання гэтых ПМЖ ім, у адрозненне ад грамадзян, якія прыехалі з Расіі, не трэба было здаваць экзамен на веданне латышскай мовы.

Палітыкі западозрылі, што менавіта гэтыя грамадзяне Расіі — былыя падданыя Латвіі — могуць у прынцыпе не валодаць дзяржаўнай мовай. Для высвятлення і магчымай ліквідацыі гэтай праблемы парламент зацвердзіў папраўку, якая анулюе іх ПМЖ з верасня 2023 года.

Пад папраўкі трапілі каля 25 тысяч чалавек, большасць — пажылыя людзі. Тыя з іх, хто хацеў застацца ў Латвіі, маглі падаць на ПМЖ па новай схеме, але для гэтага трэба было здаць экзамен па латышскай мове.

З 25 тысяч усе дакументы на новы ПМЖ падалі 13 тысяч чалавек, яшчэ шэсць тысяч правалілі экзамены і запісаліся на пераздачу, прыкладна чатыры тысячы не аб'явіліся і не падалі ніякіх запытаў.

У пачатку верасня кіраўніца дэпартамента па справах грамадзянства і міграцыі Майра Розе сказала журналістам, што апошняя катэгорыя грамадзян Расіі атрымае паведамленні аб неабходнасці пакінуць краіну. Спецыяльна іх шукаць і выдвараць ніхто не збіраецца, але гэтыя людзі страцяць доступ да аплачваных дзяржавай медыцынскіх паслуг, а таксама сацыяльнай дапамогі.

Азнаёміўшыся з вынікамі экзаменаў па латышскай, урад Латвіі ініцыяваў новыя папраўкі — аб прадаўжэнні тэрмінаў і прадастаўленні людзям поўнага сацыяльнага пакета. У выніку яны былі прынятыя ў тэрміновым парадку.

Дзякуючы гэтым папраўкам грамадзяне РФ атрымліваюць яшчэ два гады, каб усё ж падаць дакументы і атрымаць дазвол на часовае пражыванне ў Латвіі. За гэты час яны павінны будуць вывучыць дзяржаўную мову і здаць іспыты. Тая ж адтэрміноўка тычыцца тых, хто спрабаваў прайсці моўную праверку, але не прайшоў.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1