Фота: гродзенская ДАІ

Фота: гродзенская ДАІ

Смяротнае ДТЗ здарылася раніцай 9 верасня на трасе М6. Кірыл Янкоўскі ехаў на Volkswagen Touran і паблізу вёскі Балі Шчучынскага раёна заснуў за рулём і ўрэзаўся ў металічны адбойнік. З цяжкімі траўмамі яго шпіталізавалі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. 

Кірыл Янкоўскі быў вядомым гродзенскім ілюзіяністам і вядоўцам, піша hrodna.life.

Кірыл Янкоўскі. Фота з інстаграма Кірыла

Кірыл Янкоўскі. Фота з інстаграма Кірыла

Кірыл прапаноўваў «чароўнае шоу ў жанры камедыйнай магіі». Пра сябе ён казаў: «Ілюзіяніст, фокуснік, прыгажунчык, майстар ілюзій, абаяння, трукаў і не толькі». «Шоу інтэрактыўнай магіі», або «Stand Up Magic Show», здзівіць гледачоў неверагоднымі трукамі, ашаламляльным гумарам і імправізацыяй з залай», — абяцаў ён.

Хлопец працаваў пераважна з картачнымі фокусамі. Удзельнічаў у міжнародным фестывалі «Magic show».

Гродзенцы ўспамінаюць пра яго ў сацыяльных сетках як пра таленавітага і добрага чалавека.

11 верасня Кірыла пахавалі на могілках «Аульс».

Чытайце таксама:

Грузавік і дзяўчына-матацыклістка сутыкнуліся ў раёне Мінск-Свет

Пасля трагедыі пад Вілейкай у Беларусі забаранілі лётаць на дэльтапланах, парапланах і аўтажырах 

У Мінску злавілі юнака-зачэпера, які катаўся звонку электрычкі

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
65
Абуральна
0