Аляксандр Царук

Аляксандр Царук

«У 2020 годзе я быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У адказ на фальсіфікацыі я выйшаў на вуліцы і далучыўся да масавых пратэстаў. Мая актыўнасць прывяла да некалькіх затрыманняў і праведзеных агулам 40 сутак за кратамі, — расказвае Аляксандр Царук.

— У лютым 2022 года, калі пачалася вайна ва Украіне, я далучыўся да Батальёна Каліноўскага. Я быў у падпарадкаванні камандзіра Волата. Маё жыццё карэнна змянілася, калі Волат загінуў. Я быў адным з апошніх, хто бачыў яго жывым. Калі камандзіра Волата эвакуявалі, я прыкрываў эвакуацыю групы», — піша Аляксандр.

Ён зазначае, што праблемы са здароўем сталі прычынай, чаму ён вярнуўся ў Вільню ў чэрвені 2022 года.

«Дыягназ — разбурэнне тазасцегнавага сустава — прымусіў мяне штодня прымаць моцныя абязбольваючыя. Але жыццё падрыхтавала яшчэ адну складанасць: у маі 2023 года абследаванні выявілі ў мяне анкалогію (плоскаклеткавая карцынома галавы і шыі). 10-гадзінная аперацыя выратавала мне жыццё. Цяпер мая доўгая дарога акрыяння патрабуе праходжання курса радыяпрамянёвай тэрапіі.

Больш за год я не магу працаваць. Цяпер я сам, апынуўшыся ў цяжкім становішчы, прашу вашай падтрымкі на час лячэння», — зазначае актывіст.

Сума збору: €5000.

У сувязі з працягласцю перыяду лекавання, які запатрабуе прызначэння медыкаментознай гармоназамяшчальнай тэрапіі, хіміятэрапіі і доўгатэрміновай рэабілітацыі, прыблізныя выдаткі на месяц:

  • Арэнда жылля: 400€
  • Неабходныя лекі і вітаміны: 100€
  • Энтэральнае харчаванне: 100€

Збор праз Байсол. Прычым нагадваем, што на Байсол нельга данаціць з беларускіх ці расійскіх рахункаў ці картак, звесткі пра іх даступныя рэпрэсіўным органам

Чытайце таксама:

Беларус-выгнанец пашкодзіў руку. «Байсол» просіць сабраць яму грошы

Гурт Irdorath збірае грошы на аднаўленне дзейнасці. Яго ўдзельнікі нядаўна выйшлі з калоніі

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
30
Абуральна
3