Фота: FIBA basketball

Фота: FIBA basketball

Зборная Латвіі брала ўпершыню ўдзел у чэмпіянаце свету па баскетболе, і адразу такі поспех. У чэмпіянаце свету бралі ўдзел 32 каманды.

Прычым, у адрозненне ад літоўцаў, супернікі ў падапечных італьянскага трэнера Лукі Банкі былі больш сур'ёзныя. 

На першым этапе яны абыгралі на апошніх хвілінах Францыю, у наступным этапе таксама на апошніх хвілінах перайгралі чэмпіёнаў свету зборную Іспаніі, затым з розніцай у 20 ачкоў разграмілі Бразілію.

У чвэрцьфінале Латвія прайграла з розніцай у два ачкі Нямеччыне, не здолеўшы за чатыры секунды да канца сустрэчы закінуць пераможны трохачковы. У суцяшальным турніры перамаглі Італію.

Заўтра ў матчы за 3-е месца сустрэнуцца ЗША і Канада, а фінал разыграюць еўрапейскія зборныя Нямеччыны і Сербіі.

Нямеччына, дарэчы, у паўфінале перамагла каманду ЗША. 

Зборная Літвы мае куды большы досвед удзелу ў чэмпіянатах свету. Найлепшым дасягненнем літоўцаў з'яўляецца 3-е месца на ЧС у 2010-м годзе і 4-е ў 2014-м годзе.

Зборныя Беларусі і Расіі выключаныя з міжнародных спаборніцтваў праз вайну ва Украіне.

Чытайце таксама:

Латвія працягвае пісаць казку. Гэтым разам баскетбольную

Цуд у Джакарце: зборная Латвіі вырвала на апошніх хвілінах перамогу ў Іспаніі

Для гульца зборнай Сербіі чэмпіянат свету па баскетболе скончыўся на аперацыйным стале

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1