«Сама сутнасць прафесіі ваеннага разведчыка ніколі не прадугледжвала грамадскай ацэнкі нашай дзейнасці, бо разведчыкі — людзі маўклівага подзвігу. Але шырокамаштабная захопніцкая вайна і дынамічныя геапалітычныя змены ў асяроддзі бяспекі ўнеслі значныя карэктывы ў працу разведкі.

Цяпер увесь свет назірае за нашымі дасягненнямі і давярае нам», — напісаў Буданаў.

Ён адзначыў «маўклівыя подзвігі» ўкраінскіх разведчыкаў — «паспяховыя выкананні баявых задач у тыле ворага, правядзенне спецыяльных аперацый, вызваленне закладнікаў і палонных».

Ён падзякаваў калегам за працу і выказаў пашану тым, хто аддаў жыццё за краіну і незалежнасць.

Чытайце таксама:

Спецаперацыя «Сініца»: Расійскі пілот распавёў, як пераганяў Мі-8 з Расіі ва Украіну

«Працавалі з тэрыторыі Расіі». Буданаў падзяліўся падрабязнасцямі ўдару па аэрадроме ў Пскове

Украінская ДРГ высадзілася ў Крыме, абстраляла аб’ект і вярнулася 

Украінцы нанеслі ўдар па мысе Тарханкут. Магчыма, знішчаны ключавы для абароны Чарнаморскага флоту комплекс 

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1