Вагнер А’Фэра і Бэла Мантавані. Фота: Jaziel Bueno / CO Press Office

Вагнер А’Фэра і Бэла Мантавані. Фота: Jaziel Bueno / CO Press Office

31-гадовая Бэла Мантавані і яе 34-гадовы муж Вагнер А’Фэра вырашылі паспрабаваць нешта незвычайнае для пахудзення. Іх метад складаецца з рэгулярных сэкс-марафонаў, што павінна замяніць іншыя фізічныя нагрузкі.

Па словах пары, кожныя іх заняткі сэксам цягнуцца ад адной да дзвюх гадзін прыкладна 4-5 разоў на тыдзень.

«З дапамогай сэкс-дыеты мы хацелі не толькі пазбавіцца ад некалькіх кілаграмаў, але і дадаць больш разнастайнасці ў наша сэксуальнае жыццё. Для кантролю вынікаў мы ўзважваемся да і пасля кожнага сэксу. Падобная дыета пакуль прыносіць нам толькі карысць. Ужо праз два тыдні мы паспелі схуднець на адзін кілаграм. Акрамя таго, у нас палепшылася якасць сну», — піша Daily Star са спасылкай на аповеды Бэлы і Вагнера.

Дзякуючы такому метаду, сужэнцы плануюць да канца верасня скінуць яшчэ пяць кілаграмаў. Плюс да ўсяго пара імкнецца пабіць свой папярэдні рэкорд у сэксе ў дзве гадзіны 40 хвілін і паспрабаваць пратрымацца ў ложку шэсць гадзін.

Чытайце таксама:

«За кожнага падпісчыка — 50 рублёў». У Мінску набіраюць працаўнікоў на «ОнліФансСэрвіс». Што?

Венера за кадрам любіць іншы сэкс. Порназорка-беларуска расказала аб працы ў індустрыі інтымных фільмаў

Эрлінг Холан падзяліўся лайфхакам, які палепшыў яго сон. Для гэтага патрэбны вельмі просты прадмет

Клас
57
Панылы сорам
21
Ха-ха
42
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4