Як піша ТАСС на падставе інфармацыі з ФСБ, мужчыну ставіцца ў віну ўчыненне злачынства групай асоб паводле папярэдняй змовы.

«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у сталічным рэгіёне быў затрыманы грамадзянін Беларусі Анатоль Міхайлавіч Грыгарчук. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 30 п. у ч. 2 арт. 226.1 КК РФ (замах на незаконнае перамяшчэнне праз мяжу моцнадзейных, атрутных, выбуховых, радыеактыўных рэчываў або боепрыпасаў групай асоб па папярэдняй змове). Па рашэнні аднаго з судоў у Маскве ён адпраўлены ў СІЗА», — расказалі ТАСС у ФСБ.

Адзначаецца, што беларус працаваў у Маскоўскім рэгіёне кіроўцам.

Санкцыя артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Польшча патлумачыла, чаму адмовілася назіраць за вучэннямі АДКБ у Беларусі

У Гдыні беларусы стралялі па машыне. Ім не спадабалася, што яна іх абагнала

«Гэта павінна быць аплачана Беларусі». Польшча гатова адкрыць пункты пропуску, калі Лукашэнка пойдзе на саступкі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3