Аляксей Талай на сустрэчы са школьнікамі мінскай школы №153, названай у яго гонар. Фота: старонка школы ў Instagram

Аляксей Талай наведаў сталічную школу № 153, якой летась прысвоілі яго імя. Мяркуючы па відэа, якое паралімпіец апублікаваў у сваім тэлеграм-канале, на сустрэчу з ім запрасілі вучняў пачатковай школы. Нагадаем, што паралімпійца-лукашыста абвінавачваюць у тым, што яго фонд незаконна перавозіць украінскіх дзяцей з часова акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў беларускія лагеры для абрусачвання.

Таксама ў Дзень ведаў Талай паспеў прачытаць «матывацыйную прамову» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. Адзін з удзельнікаў сустрэчы апублікаваў у сторыз відэа, дзе паралімпіец распавядае аб тым, як некалькі гадоў таму яго здаровыя аднагодкі разважалі «з півам на пузе» пра спорт.

Алена Ланская ў Дзень ведаў «з непаўторным падарункам творчым гімназістам» адправілася ў сталічную гімназію №75. Туды ж да дзяцей прыйшлі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк і намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Уладзімір Жаўняк. Чыноўнікі расказвалі дзецям пра «важныя дасягненні Саюзнай дзяржавы».

  Скрын сторыз у інстаграме сясцёр Груздзевых

Скрын сторыз у інстаграме сясцёр Груздзевых

Валянціна Груздзева, адна са скандальна вядомых сясцёр, калі вяла дачку ў школу, настальгіравала аб тым, якія раней былі песні пра школу — «такія шчырыя, сапраўдныя». «Шчаслівая, што з'явіўся ўрок патрыятычнага выхавання! Вельмі ён патрэбны ў гэты няпросты час», — паведаміла яна падпісчыцам у сторыз.

А вось спявачка Гюнэш Абасава проста пахвалілася тым, што перавяла сына ў новую школу і цяпер ён шчаслівы.

Чытайце таксама:

Бондарава пайшла ў атаку на міністра адукацыі

Азаронак — палякам: Вы ж немцаў не любіце — дык не клічце «Вагнера» на сваю галаву

Прапагандыста Шпакоўскага зрабілі дыпламатам

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?