Людміла Мялешка сыграла эпізадычную ролю ў серыяле «Каменская» ў 2002 годзе. Фота: кадр з серыяла, kino-teatr.ru

Людміла Мялешка сыграла эпізадычную ролю ў серыяле «Каменская» ў 2002 годзе. Фота: кадр з серыяла, kino-teatr.ru

Беларуская і расійская актрыса Людміла Мялешка, вядомая па серыяле «Каменская», пайшла з жыцця, паведамілі яе беларускія калегі ў сацсетках. У канцы чэрвеня Людміла адзначыла свой 64-ы дзень нараджэння, паведамляе «Камсамолка».

У фільмаграфіі Мялешкі ўсяго пяць работ.

У 1981 годзе яна знялася ў эпізодзе драмы Віталя Чацверыкова «Паводка» на «Беларусьфільме». У наступным годзе згуляла эпізадычную ролю ў фільме Валерыя Рубінчыка «Культпаход у Тэатр». У 1983 годзе ў стужцы Яўгена Маркоўскага «Як я быў вундэркіндам» Людміла згуляла настаўніцу музыкі.

А наступную ролю ў эпізодзе серыяла «Каменская-2» Мялешка атрымала праз амаль 20 гадоў — у 2002 годзе. Апошні раз яна з'явілася на экране ў фільме Дзмітрыя Астрахана «Цёмная ноч» 2004 года.

Неўзабаве актрыса выйшла замуж за француза і пераехала ў Каны. Адтуль і прыйшла вестка пра яе смерць 31 жніўня 2023 года.

Чытайце таксама:

Памёр бізнэсовец Махамед Аль-Фаед. Ягоны сын разбіўся ў аўтакатастрофе разам з прынцэсай Дыянай

Памёр малодшы сын Пабла Пікаса — Клод

Памёр Георгій Марчук

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
2