Скрын з ютуб-канала «Гадзіннічак цікае»

Скрын з ютуб-канала «Гадзіннічак цікае»

Адразу пасля блакіроўкі YouTube пісаў, што каналы недаступныя праз парушэнне аўтарскіх правоў. Журналіст і пісьменнік, аўтар кнігі «Свінні» Аляксандр Чарнуха, які вядзе канал «Міністэрства сепультуры», паведаміў «Нашай Ніве», што прычына блакіроўкі — «чыста тэхнічны момант, нават не звязаны непасрэдна з каналам», страйк на канал не кідалі. 

Як атрымалася дамагчыся разблакіроўкі? «Схема простая: пісалі лісты ўвесь гэты час, і ў пэўны момант яно спрацавала», — расказвае Чарнуха.

«Міністэрства сепультуры» — канал, дзе Аляксандр Чарнуха расказвае пра беларускую музыку. Там выходзілі выпускі пра гурты «Касіяпея», «Тройца» і «Топлес», пра сясцёр Груздзевых, Ціму Беларускіх і беларусаў на Еўрабачанні.

Іншыя два каналы — гэта праекты журналісткі і былой рэдактаркі выдання The Village Belarus (якое цяпер не працуе) Яўгеніі Сугак. У «Мне таксама не падабаецца» Яўгенія разам з запрошанымі гасцямі кожны выпуск абмяркоўваюць пэўную тэму: напрыклад, стан беларускага ІТ, вызваленне палітвязняў ці адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі. У іншым праекце, «Гадзіннічак цікае», Сугак разам з Арцёмам Шрайбманам і Рыгорам Астапеняй абмяркоўваюць апошнія падзеі.

Заблакавалі тры ютуб-каналы — са Шрайбманам, Чарнухам і Сугак

«Пачуццю гумару і прыгажосці дзіцяці будуць зайздросціць вашы сяброўкі і чужыя дзеці». Як я шукала донара, каб зацяжарыць

«Кунілінгус у кожную хату». Феміністка запусціла брэнд адзення пра сілу беларускіх жанчын

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?