Стукачоў на стаўцы не надта шмат, але ты ж не ведаеш іх поўны спіс, таму сам ацэньваеш, хто варты даверу, а ў каго на плячах праступаюць пагоны.

Дык вось, першая такая тэма — Украіна.

У першыя дні вайны дыскусіі перад тэлевізарам былі публічнымі, але скончыліся тым, што нехта склаў спіс людзей, якія выказваліся супраць пуцінскай агрэсіі. І ўсе яны рушылі ў ШІЗА. Больш адкрытага абмеркавання не было.

Яшчэ адной рызыкоўнай штукай на нейкі час стала смерць Макея.

Чалавек раптам прапаў у ШІЗА, пытаешся ў астатніх, што з ім адбылося. «Дык ён жа з табой абмяркоўваў, што гэты міністр быў абсалютна здаровым. Сам разумееш». Э-э-э?

Але самае глабальнае — гэта, канечне, Ціханоўская (Ціханоўскі ў тым жа камплекце).

На Валадарцы былі сітуацыі, калі чалавек, якога закідваюць у камеру, вітаецца так: «Здарова, хата! Я Валера, калі што, галасаваў за Ціханоўскую!» І ўсе такія: «О, Валера, усё ясна, ты нармальны пацан, дапаможам чым можам».

У калоніі правілы гульні іншыя, свабоды слова значна менш (бо стукачоў больш). Калі прамаўляеш імя Ціханоўскай, нават самы адэкватны сусед можа сказаць: «Ціха-ціха, ты што!» Канечне, усім цікава, што ў яе там, людзі па адным падыходзяць і пытаюцца, ці чуў я нешта новае. Але спаліцца публічным інтарэсам да Святланы не рызыкуе амаль ніхто.

Чытайце таксама:

Ягор Марціновіч пра сустрэчу з Івуліным: Як я выцягнуў шчаслівы латарэйны білет у СІЗА

«Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў». Ягор Марціновіч напісаў першы допіс пасля вызвалення

Паляшук з хітрынкай. Сябры і калегі — пра зняволенага журналіста Алеся Любенчука

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
14