Наста Лойка ў судзе. Фота: БелТА

Наста Лойка ў судзе. Фота: БелТА

З канца 2022 года праваабаронцу трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Вядома, што там ёй была патрэбная дапамога стаматолага. Праблема з зубамі дагэтуль не вырашана.

«Яна накіроўвала скаргі на тое, што дапамогі няма. Суд пагадзіўся, што яе прэтэнзіі абгрунтаваныя, але напярэдадні візіту стаматолага ёй сказалі, што нібыта абсталяванне сапсавалася. Таму праблема засталася», — расказала сяброўка Насты Эніра Браніцкая, якая падтрымлівае з ёй сувязь праз сваякоў.

Паводле звестак ад сукамерніц, ужо больш за два месяцы Насту трымаюць у вельмі цесным памяшканні. «У камеры не хапае святла, а значыць, ёсць дадатковыя праблемы са зрокам. Увогуле не хапае месца, каб нармальна рухацца. Даводзіцца трываць».

Вядома, што ўжо два месяцы Насту Лойку не выводзяць на прагулкі ў дворыкі, дзе звычайна гуляюць вязні «Валадаркі».

«Раней у адным з тых дворыкаў жанчыны пакінулі для яе надпіс «Наста, трымайся». Магчыма, пасля гэтага яе перасталі выводзіць у тыя дворыкі, і цяпер яна гуляе ў асобным маленькім дворыку, які знаходзіцца непадалёк ад яе камеры.

Да яе не даходзяць лісты ад сяброў і ад калег-праваабаронцаў, але Наста шмат чытае і нават пачала вучыць у зняволенні французскую мову.

Наста Лойка працавала ў Human Constanta. Летась праваабаронцу некалькі разоў затрымлівалі на «суткі», але па заканчэнні апошняга тэрміну не вызвалілі, а перавялі на «Валадарку» і выставілі абвінавачанне паводле Крымінальнага кодэкса.

Суд над Настай Лойкай адбыўся ў чэрвені 2023 года, ён праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Маладую жанчыну прызналі вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК). Суддзя Алена Шылько прысудзіла ёй 7 гадоў. Наста Лойка не прызнала віны і вырак абскардзіла.

Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітзняволенай.

Чытайце таксама:

Ад праваабаронцы Насты Лойкі дайшла вестачка на волю

Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ

«Яна лічыла, што нейкі закон у Беларусі яшчэ працуе» — праваабаронца аб прысудзе Насце Лойцы

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9