Сёння раніцай да храма ў Кіраўску пад'ехала машына, з яе выйшла жанчына ў хустцы.

Яна зайшла ў будынак і папрасіла вынесці мошчы Святога Мікалая Цудатворца. Нічога дзіўнага ў гэтым не было: у царкве ляжыць некалькі розных мошчаў, і прыхаджане часам просяць вынесці іх для малітвы, піша канал.

Калі мошчы вынеслі, жанчына памалілася, перахрысцілася, а затым забрала мошчы, села ў машыну і зʼехала.

Паводле слоў відавочцаў, яна была пасажыркай — аўтамабілем кіраваў нехта іншы. 

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1