Фота: Cabinet Public Affairs Office via AP

Фота: Cabinet Public Affairs Office via AP

Прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда публічна з'еў рыбу з Фукусімы, каб прадэманстраваць, што морапрадукты ў раёне мясцовай АЭС, адкуль улады пачалі зліваць радыеактыўную ваду, бяспечныя, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Разам з Кісіда морапрадуктамі з Фукусімы паабедалі чальцы ўрада Японіі. Яны назвалі ежу смачнай і заявілі, што яна не можа нашкодзіць здароўю.

24 жніўня японская кампанія Tokyo Electric Power Co па рашэнні ўрада пачала зліваць ваду з АЭС «Фукусіма-1», якая гадамі збіралася на станцыі пасля аварыі, у Ціхі акіян. Яе вырашылі зліваць за кіламетр ад берага праз падводны тунэль.

Улады кажуць, што мерапрыемствы не нашкодзяць экалогіі: вада ачышчаная і моцна разбаўленая. Тым не менш у сваім саставе яна ўтрымлівае радыеактыўныя элементы. 24 жніўня Кітай абвясціў пра забарону ўвозіць морапрадукты з Японіі.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2