Melon jam

Фота: Pixabay

Спатрэбіцца:

  • дыня — 500 г, толькі мякаць
  • лімон — 1 шт.
  • цукар —500 г
  • кардамон — 1 палачка
  • бадзян — 2 зорачкі
  • гваздзіка — 3 шт.

Як гатаваць:

  1. З дыні зрэжце лупіну і нарэжце кубікамі. Пакладзіце ў каструлю, у якой будзеце варыць, і засыпце цукрам. Дадайце вострыя прыправы і выцісніце ў каструлю сок з лімона.
  2. Варыце дыню да растварэння цукру. Затым адстаўце каструлю ўбок і дайце ёй астыць. Праз нейкі час варэнне праварыце 5—8 хвілін пасля закіпання і зноў пакіньце, каб яно астыла. Усяго трэба праварыць варэнне тры разы. Пасля трэцяга разу гарачае варэнне трэба разліць у слоікі і закрыць шчыльна накрыўкамі.
  3. Слоікі перакуліце і накрыйце, напрыклад, пакрывалам да поўнага астуджэння.

 

Чытайце таксама:

Як абіраць смачныя кавуны і дыні — карысныя парады

Наспеў час збору сліў. Чым яны карысныя, а каму іх нельга

Смятаннае жэле з персікамі: яго расхапаюць вашы сябры

У Беларусі выпусцілі незвычайнае марожанае — з перцам і адметнай калекцыяй іншых смакаў

Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0