Sydney Sweeney as Reality Winner

Сідні Суіні ў ролі Рэаліці Уінер. Фота: Лілі Олсэн

Рэжысёрка Ціна Сатэр у сваім дэбютным мастацкім фільме ўзяла рэальную стэнаграму ФБР і ператварыла яе ў нервовы трылер. Паколькі дыялогі цалкам ўзятыя з запісу, гульня акцёраў разглядаецца пад асабліва суровым мікраскопам. Веданне таго, што кожны кашаль, кожнае няправільна вымаўленае слова былі вымаўленыя ў рэальным жыцці, дадае ў рэальнасць яшчэ адзін элемент дзіўнай дакладнасці. Раптам перфарматыўная ветлівасць галоўных агентаў здаецца цьмяна пагрозлівай, а іх клопат пра сабаку галоўнай гераіні выглядае трохі дзіўным.

Стужка «Рэаліці» — прыемна і зманліва простая. Першапачаткова Ціна Сатэр адаптавала стэнаграму да п'есы; большая частка таго, што адбываецца, адбываецца ў адным пакоі паміж трыма людзьмі. Фільм дапускае трохі большы размах, але Сатэр усё адно трымае фокус амаль невыносна напружаным. Напружанне ўзнікае не праз тое, здзейсніла Уінер тое, у чым яе абвінавачваюць, ці не, а звязана са складанай дынамікай паміж гераіняй і агентамі, якія яе дапытваюць.

Паводзіны агентаў — пасіўна-агрэсіўныя: нацягнутыя ўсмешкі і пагрозлівая мова цела. Яны неаднаразова падкрэсліваюць, што супрацоўніцтва Уінер ёсць «цалкам добраахвотным», але пры гэтым ясна даюць зразумець: у яе мала ўплыву на тое, што адбываецца. Што датычыць самой Рэаліці, адначасова дружалюбнай і неспакойнай, яе больш за ўсё турбуюць хатнія жывёлы: кот, які схаваўся пад ложкам, але можа выбегчы праз адчыненыя дзверы; сабака, якога трэба будзе зачыніць, перш чым агенты змогуць абшукаць дом.

Паміж вонкавым выглядам лагоднасці (смол-токі пра жывёл, якія жуюць мэблю, і прадукты, якія трэба паставіць у лядоўню) і эскалацыяй працэдуры ператрусу, узмоцненай флэш-кадрамі сапраўднага рэйда, узнікае напружанасць, якая прымушае панервавацца. Часам атмасфера няёмкасці становіцца амаль невыноснай праз штучныя драматычныя паўзы, кашаль і заіканне, а таксама візуальныя прыёмы, якія ўвесь час падкрэсліваюць разрыў паміж ветлівасцю і катастрофай.

Рэжысёрка як быццам не займае нічыю пазіцыю, але пры гэтым сама яе пільная ўвага да рэальнай гісторыі, што стала асновай для стужкі, паказвае імкненне зафіксаваць дзіўныя часы, у якія мы жывём, — калі злачынцам можа аказацца мілая жанчына, што любіць коцікаў і сабак, а трапіць на допыт можна вярнуўшыся з крамы.

 

Больш пра кіно:

На беларускі конкурс кінафестывалю «Паўночнае ззянне» заявілі 59 фільмаў. Большасць з іх — кароткі метр

Стала вядома дата пачатку паказу «Апенгеймера» ў Мінску

Выйшаў трэці сезон «Забойстваў у адным будынку» — дэтэктыва, у якім змешаныя класіка і сучаснасць. У ім знялася і Мэрыл Стрып

«Самы глыбокі ўдых»: захапляльнае і трагічнае падарожжа ў свет фрыдайвінгу

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3