Злева: эмблема праекта; справа: Ілія. Фота: Hybe X Geffen

Злева: эмблема праекта; справа: Ілія. Фота: Hybe X Geffen

Маштабны праект адбору, які доўжыцца ўжо трэці год, носіць назву The Debut: Dream Academy. Яго праводзяць паўднёвакарэйская Hybe Corp. і амерыканская Geffen Records.

Першая кампанія вядомая тым, што стварыла вядомы карэйскі бойз-бэнд BTS, а другая — працай з Джонам Ленанам, Донай Самер, Элтанам Джонам, Шэр і іншымі зоркамі.

Пра нашу суайчынніцу, якая патрапіла ў лік 20 фіналістак, вядома мала. Дзяўчыне 21 год, яе старонка ў TikTok з вакальнымі запісамі мае 2,9 млн падпісчыкаў і 91,1 млн лайкаў.

Усе ўдзельніцы, адабраныя для навучання. Фота: Hybe X Geffen

Усе ўдзельніцы, адабраныя для навучання. Фота: Hybe X Geffen

Выконвае Ілія песні ў асноўным на англійскай мове, але паведамляе, што ведае таксама рускую, іспанскую і крыху карэйскую. На некаторых відэа ёй падпявае мама, у якой таксама добры голас.

На пытанне, напрыклад, адной з наведвальніц старонкі, дзе дзяўчына навучылася так чытаць рэп, яна адказала: «Проста з дзяцінства спяваю і кожны дзень трэніруюся вось ужо шмат гадоў».

У кароткім прадстаўленні на старонцы праекта кастынгу ў Instagram Ілія паведамляе, што яе яшчэ называюць Ілі, Рыа, Іларыя, і вітаецца з фанатамі ў тым ліку па-беларуску — «Прывітанне».

Сам жа працэс адбору ў новую дзявочую групу пачаўся яшчэ ў лістападзе 2021 года. Арганізатары атрымалі каля 120 тысяч запісаў з выкананнем песень і танцаў ад прэтэндэнтак з усяго свету.

Ілія ў англійскім напісанні — Iliya. Фота: Hybe X Geffen

Ілія ў англійскім напісанні — Iliya. Фота: Hybe X Geffen

Пасля адсеву засталося толькі 20: 6 — з ЗША, 3 — з Японіі, 2 — з Паўднёвай Карэі, па адной — з Аўстраліі, Аргенціны, Беларусі, Бразіліі, Славакіі, Тайланда, Філіпін, Швейцарыі і Швецыі.

Апошнія некалькі месяцаў дзяўчаты праходзілі навучанне вакальнаму і танцавальнаму майстэрству ў Лос-Анжэлесе. А цяпер іх чакае фінальная стадыя праекта.

З 1 верасня апошні этап адбору будуць на працягу 12 тыдняў паказваць на YouTube і на японскім канале Abema. Склад і назву гурта абвесцяць у жывым эфіры 17 лістапада.

Адзначаецца, што вынікі кастынгу будуць у значнай ступені залежаць ад заўзятараў, якія змогуць галасаваць за сваіх фаварытак на платформах TikTok і Weverse.

Пазней, у 2024 годзе, на Netflix павінен выйсці дакументальны серыял, прысвечаны трохгадоваму працэсу стварэння групы. Рэжысёрка — Надзя Халгрэн, якая раней зняла фільм пра Мішэль Абаму.

Чытайце таксама:

Рокер у карунках. Лявон Вольскі здзівіў фанатаў крэатыўным лукам

Спявачка Рыта Дакота ў трэці раз святкуе вяселле ў новай краіне

«Хацелася б вярнуцца да Валожыншчыны». Лявон Вольскі расказаў пра свой новы альбом і жыццё ў эміграцыі

Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2