Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

На канферэнцыі Podcast Movement прадстаўнік кампаніі паведаміў, што да канца года на платформе сярод іншых абнаўленняў будзе разгорнутая падтрымка RSS-загрузкі для падкастараў. RSS — гэта вэб-канал, які дазваляе карыстальнікам і праграмам атрымліваць доступ да абнаўленняў вэб-сайтаў у стандартызаваным фармаце, які чытаецца камп’ютарам.

Падпіска на RSS-каналы можа дазволіць карыстальніку адсочваць шмат розных вэб-сайтаў у адным агрэгатары навін, які пастаянна адсочвае сайты на наяўнасць новага кантэнту, пазбаўляючы карыстальніка ад неабходнасці правяраць іх уручную. Агрэгатары навін (ці «счытвальнікі RSS») можна ўбудаваць у браўзэр, усталяваць на настольным кампутары або на мабільнай прыладзе

Акрамя таго, YouTube пацвердзіў у каментары для TechCrunch, што да канца года таксама разгарне падтрымку падкастаў і на YouTube Music. Раней кампанія абвясціла, што дадае падкасты ў свой стрымінгавы сэрвіс у ЗША на iOS, Android і ў вэб-версіі, але пакуль не пашырыла функцыянала на іншыя рынкі.

Такім чынам, кампанія будзе падтрымліваць магчымасць дадаваць RSS-каналы ў сваю бібліятэку ў YouTube Music, у тым ліку і прыватныя каналы. Гэта зробіць YouTube Music больш канкурэнтаздольным сярод аўтаномных праграм для падкастаў, у тым ліку Apple Podcasts, Overcast і іншых. І гэта мае вывесці YouTube Music наперад Spotify з пункту гледжання падтрымкі прыватных RSS-каналаў.

Spotify застаецца адзіным буйным дадаткам для падкастаў, які не падтрымлівае гэтую функцыю і аддае перавагу накіроўваць карыстальнікаў на ўласныя падпіскі на падкасты. Але ў рэчаіснасці многія карыстальнікі падпісваюцца ў іншых месцах, каб атрымаць доступ да прыватнай стужкі, а потым павінны загружаць гэтую стужку ў свой любімы прайгравальнік падкастаў.

Раней у гэтым месяцы Spotify у некаторай ступені капітуляваў у гэтым пытанні, абвясціўшы аб супрацоўніцтве з Patreon (папулярная платформа, якая выкарыстоўваецца шматлікімі падкастарамі), каб дазволіць фанатам слухаць іх Patreon-каналы, даступныя толькі для падпісчыкаў, таксама і ў дадатку Spotify.

Амбіцыі YouTube стаць найпапулярнейшым месцам для падкастаў існуюць ужо некаторы час. У мінулым годзе, напрыклад, кампанія дадала спецыялізаваную галоўную старонку падкастаў у якасці аднаго з варыянтаў навігацыі верхняга ўзроўню на відэаплатформе. Таксама стала вядома, што YouTube плануе круціць у падкастах аўдыярэкламу, якая прадаецца Google і іншымі партнёрамі.

Тым не менш, у той жа час, калі YouTube пашырае сваю дзейнасць у сферы падкастаў, ахопліваючы RSS-каналы, Spotify паступова пранікае на тэрыторыю YouTube з падтрымкай відэападкастаў. У канцы мінулага года Spotify пашырыў свае інструменты публікацыі відэападкастаў для стваральнікаў па ўсім свеце пасля таго, як упершыню дадаў відэападкасты для Spotify Originals і іншых шоу. Плюс Spotify дадаў новыя інструменты наладкі, аналітыку і іншыя элементы кіравання.

Чытайце таксама:

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

YouTube больш не будзе прапаноўваць рэкамендаваныя відэа, калі ваша «гісторыя праглядаў» выключаная

Google расказаў пра 12 небяспечных праграм для Android. Вось чаму іх трэба выдаліць зараз жа

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0