Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Адназначна так. Не маюць права не пусціць», — сказала Ірына Каржова, адказваючы на пытанне, ці пусцяць ва ўстанову адукацыі дзіця без школьнай формы.

Аднак далей педагогі будуць працаваць з бацькамі гэтага вучня, звяртаючы ўвагу на тое, як можа адчуваць сябе дзіця ў калектыве. Пры неабходнасці будзе прапанавана матэрыяльная дапамога, адзначыла начальнік упраўлення.

У школу пусцяць і без зменнага абутку. «Пусцяць, вядома, але зноў жа — будуць працаваць з бацькамі», — сказала Ірына Каржова.

Яна звярнула ўвагу на тое, што бацькі, прыходзячы на работу ў зімовых ботах, пераабуваюцца, паколькі праводзіць у іх цэлы дзень у памяшканні нязручна і нездарова.

«Тут, як і з харчаваннем: можна адмовіцца. Але ў той жа час трэба растлумачыць, што для здароўя дзіцяці з'есці гарачы суп лепш, чым булачку з сокам», — сказала начальніца ўпраўлення.

Чытайце таксама:

У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай

«Трэба не пагружацца ў культуру і гісторыю носьбітаў мовы». Намеснік міністра адукацыі расказаў, як ідэйна правільна вывучаць замежныя мовы

Мінадукацыі прапанавала настаўнікам, вучням і іх бацькам паведамляць пра памылкі ў падручніках

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4