Фінскі ДНЖ. Фота: provisi.ru

Фінскі ДНЖ. Фота: provisi.ru

Міністр унутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанен заявіла, што фінскую сістэму выдачы ДНЖ трэба перагледзець. Прычынай яна называе выдачу дазволу на жыхарства расіяніну Ваіславу Тордэну, раней вядомаму як Ян Пятроўскі, які падазраецца ў ваенных злачынствах, піша Yle.fi.

— Неабходна зрабіць усё, каб праз мяжу не пранікалі людзі, якія могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы краіны, — заявіла Рантанен.

Тордэн атрымаў уязныя дакументы на падставе роднасных сувязяў пасля таго, як яго жонка паступіла на вучобу ў Фінляндыі. Пад імем Ян Пятроўскі расіянін знаходзіўся ў санкцыйных спісах многіх заходніх краін па падазрэнні ў ваенных злачынствах.

Тордэна затрымалі праз парушэнне іміграцыйнага заканадаўства ў аэрапорце Хельсінкі-Вантаа 20 ліпеня.

Чытайце таксама:

Расійскі баявік заехаў у Фінляндыю пад новым іменем дзякуючы вучобе жонкі

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1