Смарт-гадзіннік. Фота: pixabay

Смарт-гадзіннік. Фота: pixabay

У ходзе даследавання навукоўцы пратэставалі бранзалеты з розных матэрыялаў, уключаючы пластык, гуму, тканіну, скуру і метал (золата і срэбра). Высветлілася, што 95% пратэставаных бранзалетаў мелі на сябе велізарную колькасць небяспечных бактэрый, пры гэтым стафілакокі (Staphylococcus spp) былі знойдзеныя на 85% раменьчыкаў.

Каля 60% бранзалетаў сталі «домам» для кішэчнай палачкі, яшчэ 30% паказалі станоўчы вынік пры тэставанні на патэнцыйна смяротную бактэрыю Pseudomonas, якая ўстойлівая да антыбіётыкаў і выклікае сепсіс ды пнеўманію.

«Рэч у тым, што большасць уладальнікаў смарт-гадзіннікаў і фітнэс-бранзалетаў штодзённа носяць свае дэвайсы як на кароткія прагулкі і працу, так і ў спартзалу з актыўнымі фізічнымі нагрузкамі.

Некаторыя выкарыстоўваюць аксесуары падчас сну для кантролю яго якасці, а іншыя прызнаюцца, што не думалі, што трэба мыць ланцужкі з-за таго, што тыя проста выглядаюць чыстымі.

Аднак людзі часта забываюць чысціць ланцужкі, дзе вельмі хутка ствараецца спрыяльнае асяроддзе для мікробаў», — піша New York Post са спасылкай на даследаванне.

Самая высокая канцэнтрацыя бактэрый была выяўленая на раменьчыках з тканіны, другое месца занялі пластыкавыя і гумовыя.

Менш за ўсё бактэрый было выяўлена на металічных бранзалетах.

«Навукоўцы папярэджваюць, што не чысціць сваіх дэвайсаў катэгарычна недапушчальна. Яны сцвярджаюць, што лепш за ўсё для ачысткі раменьчыкаў падыходзіць 70-працэнтны этылавы спірт — гэта забяспечыць знішчэнне больш чым 99,99% бактэрый незалежна ад матэрыялу бранзалета.

Акрамя таго, можна выкарыстоўваць яблычны воцат, бо ён дазваляе рабіць мыццё экалагічна чыстым, аднак воцат практычна ніяк не ўздзейнічае на некаторыя штамы бактэрый стафілакока», — адзначае New York Post.

Асобна даследчыкі звярнулі ўвагу, што медыцынскія работнікі павінны дэзынфікаваць свае бранзалеты асабліва пільна, бо многія з выяўленых на іх мікраарганізмаў устойлівыя да антыбіётыкаў.

Чытайце таксама:

Ключ да лячэння дэпрэсіі, артрыту і Альцгеймера хаваецца ў блукаючым нерве

На поўдні Польшчы ў раёне Жэшава зафіксавалі ўспышку легіянелёзу, таксама вядомага як «хвароба легіянераў»

Навукоўцы стварылі сінтэтычныя чалавечыя эмбрыёны, якія могуць выявіць прычыну выкідышаў і прадухіліць гібель людзей

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0