Смятаннае жэле з персікамі. Фота: Bonapeti.com

Смятаннае жэле з персікамі. Фота: Bonapeti.com

Для смятаннага жэле з персікамі нам спатрэбяцца наступныя інгрэдыенты: парашковае персікавае жэле, смятана 20% тлустасці, свежыя або кансерваваныя персікі, вада.

У міску насыпаем парашок жэле са смакам персіка. Калі вы гатуеце жэле не з персікамі, а, скажам, з малінамі, то і жэле трэба браць з адпаведным смакам — малінавае.

Заліваем жэле кіпнем, паловай названай у інструкцыі да яго нормы. Такім чынам, калі ў інструкцыі кажуць, што трэба 400 мл вады, то мы бярэм 200. Змешваем жэле, каб не заставалася крупінак.

Пакідаем жэле астуджвацца, а персікі наразаем. На 3 порцыі жэле лепш браць 240 грамаў персікаў — гэта бляшанка на 420 грамаў, калі ў вас кансерваваныя. Але можна і менш, калі столькі няма.

Раскладваем персікі ў крэманкі або фужэры. Або можна астудзіць жэле ў адной вялікай пасудзіне і пасля парэзаць на кавалкі. Частку пакіньце на ўпрыгожванне.

200 грамаў смятаны перакладваем у міску і ўзбіваем міксерам каля хвіліны.

Уліваем у смятанную масу халоднае жэле і ўзбіваем, узбіваем, узбіваем сумесь яшчэ хвіліну.

Пераліваем жэле ў зручны посуд з носікам. Разліваем смятаннае жэле ў крэманкі з персікамі або выкладваем кавалкі на сподачкі і раскладваем рэшту персікаў на паверхні кожнай порцыі.

Акуратна ставім у халадзільнік і трымаем там, пакуль кансістэнцыя не стане жэлейнай.

Смачна есці! Добра сустрэцца!

Чытайце таксама:

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

Рэцэпт на выхадныя. Яблычны пірог з крошкай — просты і смачны

Рэцэпт на выхадныя. Вішнёвы кляфуці — славуты дэсерт з Лімузіна

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0