Фота: сайт Football.by

Фота: сайт Football.by

БАТЭ першым адкрыў лік: на 10-й хвіліне вызначыўся Дзяніс Лапцеў.

А потым у другім тайме «Балкані» забіў чатыры разы.

Спачатку вызначыўся Байрам Яшаніца, потым дубль аформіў Блеарт Талай, а фінальную кропку паставіў Арменд Тачы.

Матч у адказ — у наступны чацвер у Венгрыі. Пераможца двубою трапіць у групавы турнір Лігі канферэнцый — трэці па значнасці турнір еўракубкаў.

Апошні раз беларускія клубы гулялі ў групавым турніры ў сезоне 2018/2019. Гэта быў акурат БАТЭ, які гуляў у Лізе Еўропы з «Чэлсі», венгерскім «МОЛам» і грэцкім ПАОКам. Барысаўскі клуб тады заняў другое месца і выйшаў у плэй-оф, дзе ў 1/16 фіналу згуляў з лонданскім «Арсеналам» (1:0, 0:3).

Нагадаем, што ў гэтым годзе БАТЭ стартаваў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайшоў першы этап, абыграўшы албанскі «Партызані», разгромна двойчы саступіў у другім раўндзе кіпрскаму «Арысу», выбыў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, дзе таксама не затрымаўся, прайграўшы малдаўскаму «Шэрыфу».

Чытайце таксама:

У зборную Саудаўскай Аравіі запрасілі гэтага зорнага трэнера. За 30 мільёнаў еўра ў год

«Беларускі футбол амаль не гляджу». Экс-трэнер нацыянальнай зборнай амаль два месяцы адпачывае ў Балгарыі

У слонімскі футбольны клуб прызначылі новага дырэктара. Гэта імгненна адбілася на сацсетках клуба

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1