Архіў VEHA бачыць сваёй задачай збор вернакулярнай (аматарскай) фатаграфічнай спадчыны, якая дазволіць больш аб’ёмна ўбачыць гісторыю паўсядзённасці беларусаў, абыходзячы фільтры афіцыйнага дыскурсу. Даследчыкі не толькі збіраюць архіў на розныя тэмы, але аналізуюць і асэнсоўваюць дасланы матэрыял.

У даробку VEHA — ужо чатырыі кнігі-альбомы: «Найлепшы бок», «Дзявочы вечар», «Апошні фотаздымак», «Людзі лесу», якія фіксуюць традыцыі, іх трансфармацыю ў жыцці беларусаў на працягу ХХ стагоддзя.

«Руіны Беларусі» — новая тэма, якая мусіць раскрыць не толькі завядзёнку суайчыннікаў — як людзі бавілі час у вандроўках, як успрымалі наваколле і помнікі, — тэма дае магчымасць даследаваць і жыццё замкаў, палацаў, маёнткаў, нават ландшафтаў беларускага краю.

«Думаем, што ў гісторыкаў і археолагаў ёсць нешта, што можа падысці да серыі», — звяртаюцца даследчыкі.

VEHA просіць дасылаць тэматычныя фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Гэта могуць быць фотаздымкі вас ці вашых блізкіх, сяброў на фоне разбураных будынкаў.

Таксама незалежны архіў аб’явіў данаборы на старыя серыі:

  • Людзі лесу — чалавек абдымае / сядзіць на дрэве;

  • Апошні фотаздымак — пахавальныя фота;

  • Дзявочы вечар — вясельныя фота;

  • Найлепшы бок — партрэт на фоне тканага дывана.

Збор адкрыты да 15 кастрычніка 2023.

Форма для адпраўкі фотаздымкаў — тут.

Чытайце таксама:

«Пабыўшы ў пячоры Алі-Бабы, я вынес толькі тое, што змясцілася ў маіх далонях». Выйшла кніга пра беларускія фатаграфіі

Выходзяць у свет «Людзі Лесу» — чацвёртая кніга фотаархіва VEHA

«Справа кожнага». Чаму трэба пашукаць у сямейным фотаархіве здымкі пра лес і трапіць з імі ў кнігу

Незалежны архіў VEHA стварае фотаальбом «Людзі лесу». Кожны можа ўзяць удзел 

«Вельмі падобныя абрады — кветкі і месца збора сваякоў». Выйшлі кнігі вясельнай і пахавальнай беларускай фатаграфіі

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0