Аўтар скульптуры лічыць, што новы аб'ект стане «годным упрыгажэннем горада». Ён прысвяціў скульптуру будаўнікам Салігорска, а натхніла на яе стварэнне 65-годдзе горада. 

«У свой час гэтыя спяцоўкі аб'ядноўвалі ўсе будаўнічыя прафесіі. Яшчэ да таго як з'явіліся пальчаткі і іншае. Можна сказаць, гэтыя спяцоўкі пабудавалі горад», — расказаў скульптар выданню «Электронны Салігорск».

Спяцоўкі размешчаныя на тумбе. На кожным з бакоў напісаныя па-беларуску словы: праца, гонар, сумленне, павага. Сама падстаўка выкананая з металу, а спяцоўкі — з сілуміну. 

Чытайце таксама:

У Салігорску ад удару токам загінула паўтарагадовае дзіця. У ванну ўпаў фен

Жыхару Салігорска не даюць жыцця каналізацыйныя мухі

У Старобіне ў народнае апалчэнне ўзялі дзяўчыну

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0