На першай і другой лініях інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік (з 7:00 да 9:00) складзе дзве хвіліны, а ў вячэрнія гадзіны пік (з 17:00 да 19:00, у пятніцу — з 16:00 да 18:30) будзе дзве з паловай хвіліны.

На трэцяй лініі інтэрвал руху цягнікоў застаецца ранейшым.

Станцыі адчыненыя для прыёму пасажыраў з 5:30 да 00:40. Вестыбюль № 1 «Купалаўскай» (уваход з вуліцы К. Маркса) адчынены з 7:00 да 21:00.

Для паездак з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» — «Купалаўская», «Плошча Леніна» — «Вакзальная», «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» перад заканчэннем працы метрапалітэна рэкамендуецца прыбываць на перасадачную станцыю не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.

Чытайце таксама:

Мінскі метрапалітэн паказаў аздабленне яшчэ адной будучай станцыі

Мінскі метрапалітэн паказаў, як будзе выглядаць станцыя «Пярэспа»

Новую мадэль аплаты праезду для льготнікаў апрабуюць у грамадскім транспарце ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0