ДТЗ адбылося а палове на другую дня на скрыжаванні вуліц Мічурына і Адамкоўская. Там сутыкнуліся два мерсэдэсы — легкавік пад кіраваннем 65-гадовага гараджаніна і маршрутка №12, за рулём якой быў 38-гадовы кіроўца.

Ад удару кіроўца легкавушкі ўрэзаўся ў дарожны знак, агароджу і слуп.

Абодва аўто ў выніку ДТЗ пацярпелі, таксама пашкоджаны адзін пралёт плота і дарожны знак.

У салоне маршруткі пры гэтым знаходзіліся чатыры пасажыры — яны не атрымалі траўмаў.

Чытайце таксама:

«Дарога знікла». Пад Смаргонню машына цалкам правалілася ў вялізную прамыіну

У Шклове падлетак праз няўважлівасць урэзаўся ў грузавік. Але пад крыміналку трапіў кіроўца грузавіка 

Беларуска загінула ў ДТЗ у Арменіі, яшчэ трое беларусаў пацярпелі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0