Манака Лазурны бераг Monaco Cote d'Azur Монако Лазурный Берег

Манака. Лазурны бераг

Сусветная рада па падарожжах і турызме (WTTC) падрыхтавала 10-гадовы прагноз развіцця галіны.

Як піша Bloomberg, у справаздачы аналізуецца эканамічны ўклад асноўных сусветных турыстычных рынкаў і называецца пяцёрка самых магутных эканомік у галіне падарожжаў і турызму станам на 2022 год з пункта гледжання ўкладу ў ВУП.

Яны засталіся такімі ж, як і да 2019 года: ЗША, Кітай, Германія, Вялікабрытанія і Японія, прычым Японія за тры гады абагнала Вялікабрытанію.

У дзясятку таксама ўвайшлі Францыя, Мексіка, Італія, Індыя і Іспанія.

У справаздачу таксама ўключаныя даныя аб укладзе галіны падарожжаў і турызму ў рынак працы: у цэлым да 2033-га ў галіне будзе занята да 430 мільёнаў чалавек у параўнанні з 334 мільёнамі ў 2019 годзе.

Гэта складае прыкладна кожнае дзявятае працоўнае месца ў свеце. Толькі ў ЗША да 2033 года ў галіне падарожжаў і турызму будзе працаваць 21 мільён чалавек, або кожны восьмы па ўсёй краіне.

Эканамісты заўважаюць, што галіна падарожжаў і турызму расце нашмат хутчэй, чым эканоміка ў цэлым.

Калі чаканы рост сусветнага ВУП прагназуецца прыкладна на ўзроўні 2,6% на год, то ў гэтай галіне — 5,1%.

Спецыялісты таксама прагназуюць і змену лідара галіны. Калі зараз гэта ЗША з гадавым аб'ёмам вытворчасці ў 2 трыльёны долараў, то праз дзесяць гадоў ім стане Кітай.

Прагназуецца, што ў 2033 годзе турыстычны сектар Кітая прынясе 4 трыльёны долараў і складзе 14,1% кітайскай эканомікі.

А вось у ЗША гэтыя лічбы будуць больш сціплымі — 3 трыльёны долараў і 10,1% эканомікі. Гэтыя паказчыкі адлюстроўваюць як суму, якую замежныя наведвальнікі трацяць унутры краіны, так і тое, колькі грамадзяне кожнай краіны выдаткоўваюць на свае паездкі за мяжу.

Акрамя таго, да 2033 года доля Кітая ў сусветных выдатках на выязныя падарожжы дасягне 22,3%.

Чытайце яшчэ:

Кітай дазволіў сваім грамадзянам ездзіць у Беларусь групамі

Французская Рыўера больш не ў трэндзе. Колькі каштуе адпачынак на топ пяці курортах, дзе бавяць час рэальна багатыя і знакамітыя

Дзе беларусы плануюць адпачываць? Дзяржаўныя сацыёлагі ў топе замежных кірункаў называюць Піцер, Маскву і Крым

Выйшла кніга пра міжваенны турызм на Наваградчыне

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?