Tango Live — сэрвіс для стрымаў, відэазванкоў і абмену паведамленнямі. Платформа ўваходзіць у топ-3 на заходнім рынку. У праграмы 450 млн запампоўванняў і 10 млн актыўных карыстальнікаў за месяц.

Кампаніі TangoMe больш няма ў спісе рэзідэнтаў ПВТ, аднак юрыдычная асоба яшчэ не зліквідаваная, хаця «там ніхто не працуе», паведамляе devby.io.

Кампанія адкрыла офіс у Мінску ў траўні 2020 года. Пасля пачатку рэпрэсій генеральны дырэктар Аляксандр Ешчанка казаў, што пераезд работнікаў магчымы, усё залежыць ад іхнага жадання, а пакуль яны «спадзяюцца, што найбліжэйшым часам усё наладзіцца».

У Мінску ў кампаніі працавалі каля 130 асобаў. Амаль уся каманда рэлакавалася ў Польшчу, частка — на Кіпр.

У варшаўскім офісе неафіцыйна называюць дзве прычыны пераезду: патэнцыйныя праблемы з плацяжамі ды інвестарамі.

«Для рэлакейта былі дзве асноўныя прычыны: магчымыя праблемы з паступленнем грошай і праблемы з патэнцыяльнымі інвестарамі/выхадам на IPO. Пры пераездзе рэлакантам выплацілі адзін заробак і кампенсавалі выдаткі на «памагатых», якія займаліся афармленнем ДНЖ, у памеры 2 тысяч злотых (каля 500 даляраў). Сам пераезд і афармленне былі даволі скамечанымі, самім даводзілася шмат разбірацца, як і што афармляць», — распавёў devby.io адзін з супрацоўнікаў.

У польскім офісе TangoMe ўжо працуе больш за 100 чалавек. Мінскі офіс, са слоў суразмоўцаў, «закрылі яшчэ ў лістападзе 2022-га. Праз гэта юрыдычная асоба цяпер не працуе».

Адначасова з пераліку лакалізацый на сайце TangoMe знік не толькі Мінск, але і Санкт-Пецярбург, дзе працаваў адзіны ў Расіі офіс кампаніі. Там юрыдычную асобу зліквідавалі.

Паводле звестак devby.io, з студзеня 2022 года IT-сфера ў Беларусі страціла каля 20 тысяч праграмістаў. За апошнія гады краіну пакінулі некалькі дзясяткаў кампаній.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі беларускіх ІТ-кампаній задумваюцца пра рэлакацыю з Літвы. Некаторыя пачалі працэс 

«Чакалі, што актывізуюцца расійскія інвестары, але Мінск ім не патрэбны». Што адбываецца на рынку офісаў

«Гэты працэс не спыняецца». Як рэлакейт беларускага бізнэсу ўплывае на Беларусь і суседнія краіны 

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0