Wallet

Адна з самых вядомых праграм у сваёй катэгорыі, Wallet дазваляе не толькі сачыць за прыбыткамі і выдаткамі, але і планаваць далейшыя дзеянні са сваім бюджэтам. Тут можна выкарыстоўваць некалькі валют і сінхранізаваць праграму са сваімі банкаўскімі рахункамі — у бясплатнай версіі даступныя тры рахункі.

Таксама Wallet дае магчымасць рабіць шаблоны плацяжоў, у тым ліку планаваных. Такім чынам, праграма дапаможа не забыцца заплаціць тую ж камуналку. Яна дае магчымасць улічыць у планаванні крэдыты, разбіваць плацяжы на розныя катэгорыі і ставіць фінансавыя мэты для накапленняў. Тут жа ёсць кіраванне пазыкамі.

Калі вы ведзяце бюджэт з сям’ёй, сябрамі ці кімсьці яшчэ, праграмай можна карыстацца разам. Яна даступная на Android і iOS.

Monefy

Стылёвая праграма з выдатнай графікай, карыстацца якой адно задавальненне. Monefy дае магчымасць уводзіць даныя пра выдаткі за пару клікаў. Гэта вельмі важна, бо такая працаёмкая справа як вядзенне бюджэту робіцца крыху лягчэйшай. Як і мінулая праграма, Monefy даступная для карыстання на некалькіх гаджэтах, так вы зможаце сачыць за бюджэтам разам з іншымі членамі сям'і.

Дадатковыя бонусы — убудаваны калькулятар і сінхранізацыя праз уліковы запіс на Google Drive ці Dropbox. Праграма ёсць і на Android, і на iOS.

Spendee

У гэтай праграмы, акрамя стандартнага фіксавання прыбыткаў і выдаткаў, багата цікавых функцый. Праграма прапануе графікі таго, як змяняюцца вашы выдаткі, а таксама карысныя інсайты наконт выдаткаў і здольнасці збіраць грошы. Больш дробныя, але таксама неблагія функцыі — цёмная тэма (каб было зручна карыстацца Spendee ў любы час) і вэб-версія — раптам вам камфортней праглядаць свой бюджэт на экране камп'ютара?

А яшчэ Spendee проста дужа зручная тым, што яе можна сінхранізаваць з анлайн-банкам, электронным кашальком (кшталту Paypal) ці крыптакашальком, каб у адной праграме трымаць увесь бюджэт. Спампаваць праграму для Android можна тут, для iOS — тут.

Bluecoins фінансы і бюджэт

Для некаторых карыстальнікаў важна, каб фінансавая мабільная праграма была мінімалісцкай, бо не ўсе гатовыя разбірацца ў складаных праграмах. Такім людзям падыдзе Bluecoins: у водгуках пра яе — суцэльныя кампліменты таму, што ў праграмы інтуітыўна зразумелы інтэрфейс.

Што да функцыяналу, то ён стандартны: фіксацыя прыбыткаў і выдаткаў, аналітыка грашовых патокаў, назіранне за крэдытамі і пазыкамі, а таксама іншыя карысныя дробязі. Вось спасылка на праграму для Android, а тут — для iOS.

«Зен-мані»

Гэта адна з самых папулярных праграм для ўліку грошай. Тут можна складаць план выдаткаў і фіксаваць іх, а аналітыка дапаможа ў іх разабрацца. У «Зен-мані» ёсць статыстыка выдаткаў за мінулыя месяцы, каб спланаваць іх належным чынам.

Фішка гэтай праграмы — уласны тэлеграм-бот. Ён нагадае пра абавязковыя плацяжы, будзе дасылаць інфармацыю пра ваш фінансавы статус і папярэджваць, калі нешта з вашымі фінансамі пойдзе не так. Спампоўваем праграму для Android тут, для iOS — тут.

1Money

Яшчэ адна простая і яркая праграма, якая падыдзе тым, хто хоча карыстацца простымі праграмамі без нічога лішняга. Тут можна фіксаваць тое, адкуль да вас прыходзяць грошы і куды яны трацяцца, а каб усё было лёгка зразумець, праграма пакажа структуру паступленняў і выдаткаў на адмысловай дыяграме. Можна дадаваць у 1Money колькі заўгодна катэгорый выдаткаў, так што атрымаецца адлюстраваць усе магчымыя траты.

Што асабліва прыемна, платны функцыянал у гэтай праграме каштуе не даражэй за 20 еўра. Але даступная яна толькі для Android.

YNAB: Budgeting & Finance

Калі вам падыдзе праграма на англійскай мове, то паспрабуйце гэты варыянт. YNAB вельмі гнуткая і дае магчымасць весці бюджэт так, як вам зручна, таксама тут добрая сістэма планавання выдаткаў.

Асобна адзначым, што YNAB — гэта яшчэ і школа вядзення бюджэту з вялікай бібліятэкай карысных рэсурсаў па тэме. Праўда, бясплатнай версіяй праграмы можна карыстацца толькі 34 дні. Калі вас не пужае аплата, праграму для Android можна спампаваць тут, для iOS — тут.

Чытайце таксама:

«Мы маладыя, хочацца пагуляць». Беларусы расказалі, на якія заробкі жывуць і на што іх трацяць

Беларус уклаў вольныя 5000 даляраў у акцыі. Што стала з грашыма праз 1,5 года

«Месца ў трохпакаёўцы, дзе пражывае 4-6 студэнтаў, здаю па 70 даляраў». Як рост даляра ўплывае на арэнду

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?