Рашэнне суддзя Валянціна Зянкевіч вынесла яшчэ 12 мая, але падрабязнасці справы праваабаронцам сталі вядомыя толькі цяпер.

Ігара ўжо накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу «Гайцюнішкі» Воранаўскага раёна.

Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца «Гайцюнішкі» выконвае пастановы судоў Рэспублікі Беларусь аб прымусовым лячэнні асоб, якія ўчынілі небяспечныя дзеянні і прадстаўляюць па сваім псіхічным стане і характары зробленага асаблівую небяспеку для грамадства, якія маюць патрэбу ў бальнічным утрыманні і лячэнні ва ўмовах строгага назірання.

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце «Гайцюнішкі» ў бальніцы тры аддзяленні, дзе ўтрымліваецца 280 чалавек.

«Гэта быццам маленькая турма, акружаная высокім плотам. Усюды — відэакамеры, трывожныя кнопкі, падвойныя краты на вокнах. А ноччу паміж корпусам і агароджай разгульваюць вартавыя сабакі… Гэта вартавое аддзяленне, у ім ізаляваныя шызафрэнікі, псіхапаты і эпілептыкі, якія, калі б не было ў іх псіхзахворванняў, напэўна атрымалі б максімальныя тэрміны пазбаўлення волі.

Па перыметры збудаванне ахоўваюць міліцыянты, у аддзяленне ім дазволена заходзіць толькі ў крайнім выпадку. Такая пазіцыя кіраўніка ўстановы: гэта ўсё ж не турма», — так апісвала гэтую ўстанову газета «Советская Белоруссия» ў 2014 годзе.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
23