Ілюстрацыйны здымак. Фота: svo_online / Telegram

Ілюстрацыйны здымак. Фота: svo_online / Telegram

Так, рэйс «Аэрафлота» з Екацярынбурга замест маскоўскага Шарамеццева прызямліўся ў Казані, перадае РИА Новости. Калі самалёт павінен быў пачаць зніжэнне, лайнер развярнуўся. Пілот абвясціў, што «ўсе аэрапорты Масквы закрытыя».

Маскоўскі аэрапорт Унукава ўвёў часовыя абмежаванні на прыём і адпраўку самалётаў, з 6:25 рэйсы перанакіроўваюцца ў іншыя аэрапорты.

Затрыманыя некалькі рэйсаў на вылет.

У Мінабароны РФ паведамілі, што сродкамі РЭБ сёння зноў збіты ўкраінскі беспілотнік. Ён упаў у Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя ў раёне населенага пункта Пакроўскае.

Паводле паведамлення міністэрства, «беспілотны лятальны апарат самалётнага тыпу» быў збіты без дзесяці сем раніцы па мясцовым часе. 

Сяло Пакроўскае знаходзіцца прыкладна за 40 км ад Масквы.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1