Морач, слуцкі кірунак, 164 км ад МКАД

Гэта аграгарадок з усёй неабходнай інфраструктурай. Гэта пяць прадуктовых магазінаў, пошта, амбулаторыя, школа, кафэ, Дом культуры (са спартзалай), аддзяленне Беларусбанка, грамадская лазня, цырульня, парк адпачынку, дом-музей рамесніка. Штодзень ходзяць маршруткі да Мінска.

Дом драўляны, год пабудовы — 1974. Рамонт не патрабуецца, пячное ацяпленне спраўнае. Агульная плошча — 47,3 м кв.

Участак — 12,5 соткі. На ім ёсць усе неабходныя пабудовы — драўляны хлеў, цагляны склеп, падстрэшак для дроў, прыбіральня, студня. Цана — 2 500 даляраў.

Маўчанкі, мядзельскі кірунак, 140 км ад МКАД

Месца падыдзе для тых, хто любіць пабыць у цішыні і адзіноце. Вёска зусім невялікая — усяго пара жылых дамоў. Побач працякае рэчка Мядзелка, за 3 кіламетры — возера Мядзел, за 15 кіламетраў — Нарач.

Тут можна купіць невялікі драўляны домік з пячным ацяпленнем. Выглядае ён цалкам прыдатным для жыцця. Электрычнасць падведзеная.

На ўчастку 20 сотак растуць вялікія хвоі, маюцца гаспадарчыя пабудовы. Гэты варыянт ацанілі ў 3 000 даляраў.

Асавец, мядзельскі кірунак, 75 км ад МКАД

Вёска размешчаная сярод вялікага ляснога масіву, месца грыбное і маляўнічае.

Участак 25 сотак, абгароджаны новым плотам. Кошт — 3 000 даляраў.

Жыліхава, слуцкі кірунак, 135 км ад МКАД

Гэты варыянт можна разгледзець тым, каму важная інфраструктура — крамы, школа, пошта. Дом знаходзіцца ў цэнтры вёскі — будзе заўсёды пад наглядам суседзяў.

Хата на 54 квадраты, з фасадам з толькі што пафарбаванай вагонкі. Ацяпленне пячное, электрычнасць падведзеная, вада са студні.

Участак невялікі — 8 сотак. На ім гаспадарчыя пабудовы і сад. За ўсё просяць 2 700 даляраў.

Рымашы, брэсцкі кірунак, 100 км ад МКАД

Аб такім мараць гараджане з «сялянскай жылкай» — за невялікія грошы купіць цэлую гаспадарку і велізарны ўчастак зямлі. І месца добрае: гадзіна язды на машыне ад Мінска, ходзяць маршруткі, прыязджае аўтакрама.

Дом драўляны, на 70 квадратаў, у нармальным стане. У ім тры пакоі, печка.

Суседзі толькі з аднаго боку, з другога — ніхто не жыве. Памер участка — 34 соткі. На ім расце вялікі яблыневы сад, разбіты агарод. Маюцца гараж, хлеў, склеп, летні домік і пабудова пад летнюю лазню. За ўсё гэта просяць 2 500 даляраў.

Чытайце таксама:

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой 

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3