Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Фота: Selcuk Acar / Anadolu Agency via Getty Images

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Фота: Selcuk Acar / Anadolu Agency via Getty Images

«Мы спакойна ставімся да такіх заяў. На думку неназваных чыноўнікаў, генералаў і аналітыкаў, Украіна павінна была б спыніць сваё існаванне на працягу трох-дзесяці дзён у лютым 2022 года. Цяпер яны мяркуюць, што Украіна не зможа так хутка вярнуць усю сваю тэрыторыю. Гэта сведчыць аб тым, што нават у тых, хто сумняваецца, з часам з'яўляецца больш надзеі», — цытуе выданне Кулебу. 

«Я хачу сказаць, што аналітыкі павінны быць больш асцярожнымі ў сваіх прагнозах і доўгатэрміновых прадказаннях. 

А вось што нам трэба, дык гэта больш доўгатэрміновых магчымасцяў для дасягнення больш кароткатэрміновых вынікаў. Ніколі не недаацэньвайце Украіну. Будзьце ўпэўненыя ў сабе. Майце цярпенне. Перамога — гэта цяжкая праца», — дадаў ён.

У заходняй прэсе ўсё часцей з'яўляюцца скептычныя каментары наконт украінскага контрнаступу. The Washington Post са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай разведцы прагназуе, што Украіна не зможа дасягнуць да халадоў ключавой мэты контрнаступлення, а менавіта дайсці да горада Мелітопаля ў Запарожскай вобласці, нават вызваліць Такмак будзе складана, улічваючы тры лініі абароны расіян.

Чытайце таксама:

Украінскія пілоты пачнуць навучанне на знішчальніках F-16 у Даніі ў канцы жніўня

Зяленскі паабяцаў саюзнікам паскорыць контрнаступленне

Расіяне замініравалі тэрыторыі глыбінёй да 15 км. Якія цяжкасці размініравання пераадольваюць украінцы падчас контрнаступу

За першыя два тыдні наступлення Украіна страціла да 20% пастаўленай на фронт вайсковай тэхнікі — The New York Times

Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася

Клас
28
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3