Аранжавы кавун, як і звычайны, мае зялёную скурку, хоць на ёй няма выразна выяўленых палосак. Таму, каб пакупнікі не зблыталі адзін з другім, аранжавы пазначаны налепкай.

Вырасцілі гэтую незвычайную ягаду ў Расіі. Каштуе ж аранжавы кавун даражэй за звычайны практычна ў два разы: прадаецца па 2,49 рубля за кілаграм. Экзэмпляр памерам з невялікі мячык абышоўся ў 9 рублёў.

Пры разразанні кавун трашчыць. Асаблівасць гэтага сорту нібыта незвычайна моцная скурка, «таму ён добры кандыдат на далёкія перавозкі».

Мякаць пахне свежасцю і насычанай слодыччу. Тэкстура яе шчыльная, калі прыгледзецца, як быццам складаецца з сакавітых цукрынак. Костачкі размясціліся ў адну лінію — здаецца, іх менш, чым у звычайным чырвоным кавуне.

Што да смаку, то ўсё выдатна. Можа, гэта журналістам «Анлайнера» так пашанцавала, але аранжавы кавун здаўся ім больш салодкім, чым класічны. Ён хрусткі і сакавіты — хоць, напэўна, такімі павінны быць усе кавуны.

А яшчэ з ім атрымліваюцца прыгожыя фатаграфіі. Хоць, вядома, пытанне: ці варта дзеля ўсяго гэтага плаціць удвая больш.

Чытайце таксама:

Ягады падаражэлі, а вось цэны на гародніну радуюць. Што пачым на Камароўцы на выхадных

У мінскіх крамах заўважылі незвычайныя кавуны ФОТАФАКТ

У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3