Фота: Мінабароны Беларусі

Фота: Мінабароны Беларусі

Вайскоўцы УС РФ прыбылі ў Брэст для ўдзелу ў супольных вучэннях з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023», якія пройдуць у Беларусі з 1 да 6 верасня.

У гэты ж час у Беларусі будуць праходзіць вучэнні:

  • «Пошук-2023» з сіламі разведкі;
  • «Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;
  • «Бар'ер-2023» з сумесным фарміраваннем РХБА і медыцынскага забеспячэння;
  • «Скала-2023» з падраздзяленнямі МНС.

Пра ўсе гэтыя вучэнні паведамлялася яшчэ ў чэрвені, калі ў Брэсце праходзілі перамовы наконт арганізацыі і правядзення сумесных вучэнняў АДКБ.

Як мінімум частка з запланаваных вучэнняў пройдзе на палігоне Брэсцкі, дзе вайскоўцы УС РФ будуць знаходзіцца як мінімум да 9 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9