Фота: сацыяльныя сеткі Зоі Баранавай

Фота: сацыяльныя сеткі Зоі Баранавай

Жанчыну затрымалі сёлета ў студзені, але пра пераслед яе стала вядома толькі пасля таго, як над ёй прызначылі дату суда. Пасяджэнне прызначана на 29 жніўня, судзіць пенсіянерку будзе суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая.

Першапачаткова Зою Баранаву затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкула (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) — за рэпосты так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і падпіскі ў сацыяльных сетках на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі». Супрацоўнікі міліцыі забралі ў жанчыны мабільны тэлефон, і знойдзеныя там звесткі сталі падставай ужо не для адміністрацыйнай, а для крымінальнай справы.

Праз два тыдні Зоі Баранавай мае споўніцца 65 гадоў. Гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі супраць жанчыны сталага веку распачынаюць крымінальную справу за абразу Лукашэнкі ды прадстаўнікоў улады. Летась да двух гадоў пазбаўлення волі была асуджана былая настаўніца беларускай мовы Эма Сцепулёнак з Мёраў. На момант затрымання ёй было 68 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
26