Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Навукоўцам з Універсітэта Алабамы ўдалося правесці паспяховую аперацыю па замене абедзвюх нырак чалавека генетычна мадыфікаванымі органамі свінні, піша Бі-бі-сі.

Упершыню ў гісторыі медыцыны донарскія органы не толькі не былі адвергнутыя, але і пачалі нармальна функцыянаваць — то-бок прадукаваць мачу, чысцячы арганізм новага гаспадара ад таксічных прадуктаў жыццядзейнасці.

Падрабязнае апісанне ўнікальнай аперацыі прайшло ацэнку навуковай супольнасцю і на гэтым тыдні было апублікавана ў навуковым часопісе JAMA Surgery.

Хоць пакуль гэты выпадак — адзінкавы, ён дае надзею дзясяткам тысяч пацыентаў, якія пакутуюць ад хранічных хвароб нырак і маюць патрэбу ў трансплантацыі.

Попыт на донарскія органы ва ўсім свеце моцна перавышае прапанову. Па статыстыцы, у ЗША з кожных пяці хворых, якія чакаюць перасадкі, двое паміраюць на працягу пяці гадоў пасля пастаноўкі дыягназу, так і не дачакаўшыся належнага донарскага органа.

Строга кажучы, гэта не першая аперацыя па трансплантацыі чалавеку нырак свінні, якую можна назваць удалай.

За апошнія пару гадоў такія спробы рабіліся ўжо двойчы.

Каб пасля аперацыі арганізм пацыента не адрынаў донарскі орган як чужародны, свіныя ныркі для трансплантацыі вырошчваюць спецыяльна і «ачалавечваюць» метадам генетычнай адаптацыі.

У ланцужку ДНК навукоўцы знаходзяць і «адключаюць» чатыры выключна свіныя гены (GTKO, CMAH, B4GALNT2, GHR), пасля чаго дапаўняюць яго шасцю чалавечымі (CD46, CD55, CD47, THBD, PROCR, HMOX1).

Аднак толькі на гэты раз дактарам удалося дамагчыся таго, каб донарскі орган яшчэ і цалкам нармальна працаваў, выконваючы ўсе свае функцыі, галоўная з якіх — фільтраванне крыві і ачыстка арганізма ад шкодных прадуктаў жыццядзейнасці (у першую чаргу крэатыініну).

Чытайце таксама:

Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёламі — раяць спецыяліст і бывалы паляўнічы

У Вялікабрытаніі бадзяжны кот укусіў мужчыну. Той адразу заразіўся невядомай навуцы хваробай

У Радашковічах адкрыўся самы вялікі ў Беларусі парк папугаяў

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1