Аляксандр Кулікоў

 Аляксандр Кулікоў

Падставай для крымінальнай справы сталі каментары ў адным з чатаў, прызнаных сілавікамі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў маі 2021 года.

Але перад гэтым, 6 красавіка, на Кулікова склалі адміністрацыйны пратакол па арт.19.11 КаАП (Выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі адміністрацыйны арышт.

Як паведамілі знаёмыя Аляксандра, якія знаходзяцца за мяжой, у маі 2023 года, ужо пасля ўзбуджэння крымінальнай справы, ён выехаў у Польшчу, дзе прабыў каля месяца, піша MAYDAY.TEAM.

Затым, калі верыць словам крыніц, яму патэлефанавала састарэлая маці, якая паведаміла, што ёй тэлефанаваў следчы і пагражаў вышукам сына.

Было абяцана, што калі Кулікоў вернецца, то яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі.

Праз нейкі час Кулікоў вырашыў вярнуцца ў Беларусь і быў затрыманы. На сувязь ён перастаў выходзіць падчас перасячэння мяжы.

На яго склалі яшчэ адзін пратакол аб адміністрацыйным парушэнні (арт. 19.11 КаАП) і ўзбудзілі крымінальную справу.

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў магілёўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Беларусы расказалі, што адбываецца на мяжы з Літвой напярэдадні магчымага закрыцця КПП

Беларусы расказалі, што адбываецца на мяжы з Літвой напярэдадні магчымага закрыцця КПП

Сілавікі затрымалі сямейную пару па вяртанні ў Беларусь

Клас
5
Панылы сорам
51
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
43