Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

У Мінску амаль усе ведаюць, што ў «Макдональдсе» заўсёды была бясплатная прыбіральня. І ёй карысталася шмат людзей, асабліва ў цэнтральным. Прычым бясплатнай яна была нават тады, калі ў Беларусі можна было піць алкаголь на вуліцы (да 2009 года), і ў прыбіральню «Макдональдса» хадзілі цэлыя натоўпы.

Але ў лістападзе 2022 года «Макдональдс» у Беларусі зачыніўся. Замест яго цяпер працуе сетка «Mak.by». Меню і смак страў у новай сеткі вельмі падобныя да «Макдональдса».

Але ёсць адно адрозненне: цяпер на дзвярах вісіць аб'ява,

з якой вынікае, што патрапіць у прыбіральню можна толькі з дапамогай кода, які напісаны ў чэку. Праз супрацоўніка таксама можна трапіць у прыбіральню, але толькі калі вы згубілі чэк (такім чынам — ён у вас быў). Іншых сцэнароў, напрыклад, проста папрасіць, нічога не купляючы, не прадугледжана. Атрымліваецца — прыбіральня толькі для наведвальнікаў. 

Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

У тым жа «Макдональдсе» ў некаторых краінах прыбіральня па кодзе — гэта норма. Так, напрыклад, у Літве. Але ў Беларусі ў 2017 годзе прыняты дэкрэт Лукашэнкі, згодна з якім кафэ абавязаныя пускаць у прыбіральню для наведвальнікаў усіх ахвотных.

Як вынікае, паводле заканадаўства ў прыбіральню ў «Mak.by» павінны пусціць нават не наведвальніка, але для гэтага трэба звярнуцца да супрацоўніка ўстановы. У аб'яве ж гэта не прапісана.

Чытайце таксама:

«Мой боль — адсутнасць вішнёвага піражка». Беларусы рассмакавалі, чым адрозніваюцца «Макдональдсы» ў розных краінах

«Макдональдс» афіцыйна стаў «Мак.by»

Былога ўладальніка «Макдональдса» ў Беларусі асудзілі да 8 гадоў турмы

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5