Раней прозвішча Валерыя Яроцкага не сыходзіла з дзяржаўных газет: у 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам горада па шахматах, а яшчэ выйграў хуткі турнір у Асіповічах. Але 19 ліпеня яго адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу, піша «Гомельская вясна».

Раней на Валерыя Яроцкага завялі крымінальныя справы па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) і частцы 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на Лукашэнку).

Акрамя таго нядаўна стала вядома, што мужчыну дадалі і ў так званы «экстрэмісцкі» спіс.

Чытайце таксама:

Жонка і дачка арыштаванага журналіста Ігара Карнея з'ехалі ў Партугалію

Сілавікі затрымалі на мяжы жыхарку Брэста, якая ездзіла ў Польшчу на закупы

Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11-ці гадоў калоніі, прызналі вінаватым па новай крымінальнай справе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7