На апублікаваным відэа Томаў наносіць на карту расійскія пазіцыі і ўмацаванні ўздоўж усходняга берага Дняпра.

Сувязь з расійскай разведгрупай з 16 чалавек пад камандаваннем маёра Томава знікла 8 жніўня. Паведамлялася, што група не выйшла на кантрольны пункт.

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб «дзёрзкай акцыі» ўкраінскага спецназа на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, заўважыла «Люстэрка». 

Як распавёў эксперт нямецкага выдання BILD Юльян Рёпкэ , раніцай 8 жніўня ўкраінскім спецназаўцам удалося на невялікіх лодках пераправіцца цераз рэкі Днепр і Конка і высадзіцца на паўднёвым беразе ў раёне Казачых Лагераў. Пад прыкрыццём ракет спецназ штурмаваў расійскія пазіцыі.

Далейшыя дзеянні былі больш рызыкоўнымі, адзначаў ваенны эксперт. Захапіўшы расійскую пазіцыю, украінцы імітавалі заклік расійскіх салдат аб дапамозе, выкарыстаўшы ці то рацыю, ці нават мабільны тэлефон аднаго з забітых расейцаў. Пасля гэтага расійскі камбат Томаў у суправаджэнні яшчэ прыкладна дзесяці вайскоўцаў паехаў на перадавую, дзе яго чакала ўкраінская пастка.

Украінскія вайскоўцы адмаўлялі пераброску сваіх вайскоўцаў на левы бераг Дняпра. 

Чытайце таксама:

Украінскія войскі зайшлі ў Казачыя Лагеры на левым беразе Дняпра — расійскія ваенкары

Клас
53
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2